격이 다른 오디오북 생활을 경험해보세요!
인물 탐구
«Бунт батанікаў» – гэта дакументальная кніга, кніга-дзённік, які Зміцер Дрозд пісаў амаль сем месяцаў, з першых дзён затрымання 19 снежня 2010 года да самага вызвалення. Апошнія радкі напісаныя за некалькі хвілін да выхаду на волю ў «адстойніку» кантрольнага пункта папраўчай калоніі ў горадзе Бабруйску.
«Бунт батанікаў» – гэта своеасаблівая энцыклапедыя турэмнага жыцця ў сучаснай Беларусі.
Напісанне гэтага дзённіка было выклікана не толькі жаданнем аўтара запомніць усё, што адбывалася, задакументаваць зусім нечаканае падарожжа, з незразумелымі і дзікімі звычаямі, табу і рытуаламі.
Назва гэтай кнігі ўзнікла раптам на адным з судовых пасяджэнняў, расказвае аўтар, і «неаднаразова ўсплывала ў памяці, калі я бачыў побач з двухметровымі «шафамі» (спецназаўцамі, ахоўнікамі і іншымі людзьмі ў пагонах) нас – маленькіх, шчуплых, фізічна слабых, часцей былых выдатнікаў, з адной, а часам і дзвюма вышэйшымі адукацыямі, многія з іх пішуць вершы (пазней Аляксандр Фядута ўкладзе цэлую анталогію творчасці палітычных вязняў «Голас волі з-за кратаў»), шмат хто – з абавязковым атрыбутам – акулярамі. Такія тыповыя «батанікі».
Зміцер Дрозд у часе выбарчай кампаніі 2010 году быў сябрам ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. За ўдзел у Плошчы-2010 адбыў 10-дзённы арышт. Пазней быў зноў арыштаваны і абвінавачаны ва «ўдзеле ў масавых беспарадках».
5 траўня 2011 года яго асудзіла на 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
© 2024 Östgruppen (오디오북 ): 9798882346446
출시일
오디오북 : 2024년 7월 2일
태그
국내 유일 해리포터 시리즈 오디오북
5만권이상의 영어/한국어 오디오북
키즈 모드(어린이 안전 환경)
월정액 무제한 청취
언제든 취소 및 해지 가능
오프라인 액세스를 위한 도서 다운로드
친구 또는 가족과 함께 오디오북을 즐기고 싶은 분들을 위해
2-3 계정
무제한 액세스
2-3 계정
무제한 청취
언제든 해지하실 수 있어요
2 계정
17900 원 /월한국어
대한민국